Белтэлерадыёкампанія атрымала 113 заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу «Еўрабачанне-2019», паведамілі БелТА ў прэс-службе медыяхолдынга.
Прыём заявак завершыўся 31 студзеня. Упершыню ў гісторыі праекта анкеты кандыдатаў прымаліся выключна ў электронным выглядзе. «Усяго атрымана 113 заявак з 15 краін: Беларусь, Вялікабрытанія, Італія, Іспанія, Ізраіль, Канада, Латвія, Нігерыя, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, ЗША, Украіна, Швецыя. Гэта рэкордная колькасць заявак за апошнія 7 гадоў», - распавялі ў прэс-службе.
Праслухоўванне прэтэндэнтаў пачнецца 4 лютага. Фінал праекта пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлеэфіры.





