Праграма «Галоўны эфір» выходзіць на «Беларусь-1» ужо пяць гадоў — гэта пашыраная нядзельная «Панарама».

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант дагэтуль з'яўляецца адным з вядучых праграмы. У інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння» ўзгадаў пра выпадак, які адбыўся з Наталляй Эсмант — тады вядучай «Галоўнага эфіра», а цяпер прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы здымалі сюжэт пра фестываль паветраных шароў на Дзень горада. Дамовіліся, што Наташу на хвілінку падымуць ў паветра для здымак і адразу ж апусцяць на зямлю. Але ў выніку шар паляцеў у невядомым накірунку. Прычым так высока, што мабільная сувязь ўжо не лавіла. Я ў машыну і за імі. Больш за дзве гадзіны ездзіў у пошуках жонкі па наваколлі Мінска. Знайшоў яе ўжо ў цемры ў нейкай незнаёмай вёсцы», — расказаў Іван Эйсмант.

Чытайце:

Пяць фактаў пра прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант — шмат ФОТА

Пяць фактаў пра новага старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна