Лявон і Яна.

— Вы можаце сказаць пра Яну, вы хаваеце гэта? Вы раней не каментавалі, я не знайшла ніводнай згадкі. Як вы пазнаёміліся, як у вашым жыцці з’явілася каханне?

— Мы пазнаёміліся ў інтэрнэце.

— Што вы маеце на ўвазе? У Ціндары?

— Дзе?

— У інтэрнэце ёсць адмысловыя сайты знаёмстваў.

— Не, якія сайты знаёмстваў, пра што вы гаворыце? У вайберы неяк выпадкова так. У мяне быў вельмі цяжкі перыяд доўгі час. Гэта цяжка зразумець, трэба праз гэта прайсці. Я нават не буду пра гэта распавядаць, вельмі такая цяжкая сітуацыя. Я ездзіў да нетрадыцыйнага лекара, калі ён крышачку папрацаваў са мной. Такі цікавы лекар, ну неістотна.

Мы спісаліся ў інтэрнэце. Яна хварэла на нейкую дзіўнаватую такую хваробу. Невядома ад чаго гэта было, у яе была страшная слабасць. Яна ўвесь час практычна не выходзіла з дому. Я сказаў, што ёсць такі лекар. І ён, хутчэй за ўсё, можа дапамагчы. З гэтага часу неяк і пачаліся стасункі.

— Вам было цяжка адважыцца на новыя стасункі? Прайшло не так шмат часу.

— Значыць, прыйшоў час ужо. Мне было цяжка адважыцца, але ўсё робіцца ў свой час. Бывае цяжка прыняць тое, што ў жыцця адзін план, а ў цябе іншы. Але неабходна, на мой погляд, я не буду навязваць, зразумець і паспрабаваць сабе давесці тое, што ў жыцця ёсць такі план і мусіць быць так. Што гэтыя шляхі Божыя невытлумачальныя насамрэч. І што не трэба на гэта крыўдаваць. Хоць вельмі-вельмі хочацца і розныя крызісы ты праходзіш. Значыць, мусіла быць так, і гэтая сустрэча таксама мусіла быць.

— Я не ведаю, вы бачылі ці не, вас за гэта асуджалі.

— За што толькі мяне не асуджалі, слухайце! Я быццам бы так ціха сабе сяджу, ні з кім не сваруся, а мяне ўсе асуджаюць.

— Як вы гэта ўспрымалі? Я не ведаю, ці асуджалі вас асабіста, ці толькі ў інтэрнэце. Ці спрабавалі вы адказаць нешта?

— Навошта? Канечне, асабіста мне ніхто нічога не пісаў. А блізкія людзі толькі парадаваліся. Бо я быў ужо ў памежным стане.

Глядзець выпуск цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру