Падчас вечароў сустрэчы выпускнікоў на Ашмяншчыне не будуць прадаваць алкаголь.
Ашмянскі райвыканкам рэкамендуе суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам, за выключэннем гандлёвых аб’ектаў, размешчаных на аўтазаправачных станцыях, у дзень правядзення сустрэч з выпускнікамі ў школах раёна не прадаваць алкаголь ад 17.00 да заканчэння працы гандлёвага пункта, паведамляе Ашмянскі веснік.





