Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, піша БЕЛТА.
«Мы дамовіліся аб тым, што, пачынаючы са школьных праграм і заканчваючы ўніверсітэцкімі, дзе толькі магчыма памяняем гэтыя праграмы, прыбярэм усё лішняе, пакінем патрэбнае. І крытэрыем тут будзе наша жыццё, рэчаіснасць, якая будзе патрабаваць ад будучага спецыяліста тых ці іншых навыкаў, тых ці іншых ведаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён распавёў і пра сваё стаўленне да падручнікаў, падкрэсліўшы, што іх таксама неабходна абнаўляць у адпаведнасці з новымі праграмамі. «Падручнікі — гэта ікона, гэта святое. Я як педагог па адукацыі стаўлюся да падручніка, як да іконы нават у сучасным жыцці, калі кніга не стала патрэбнай, надзённай для людзей: інтэрнэт і іншае … Адно іншае, праўда, не выключае. Але для мяне кніга як была іконай, так і засталася. А падручнік на парадак вышэй, чым звычайная кніга, нават самая каштоўная, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — І нам з гэтых пазіцый трэба было падысці да падручнікаў, і перш за ўсё ў школе».
Такія ж падыходы павінны прымяняцца і да дапаможнікаў ВНУ, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Але з ВНУ прасцей: студэнт павінен сам умець шукаць гэтыя веды, пачынаючы ад падручнікаў і заканчваючы інтэрнэтам, нейкімі манаграфіямі, навуковымі працамі. Але ўсё роўна падручнік — гэта асноўнае, гэта кніга, на падставе якой студэнт арыентуецца ў матэрыяле», — рэзюмаваў ён.
«Ламаць нічога нельга» — на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваюць развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі





