ААТ «Беларусбанк» з 1 лютага аднаўляе крэдытаванне фізічных асоб на куплю нерухомай маёмасці ў забудоўшчыкаў.

Працэнтная стаўка па такіх крэдытах складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка, павялічаную на 6 працэнтных пунктаў.

Акрамя таго, па крэдытах на будаўніцтва нерухомай маёмасці пры разліку жаданай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеля - фізічнай асобы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларусбанка або ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.

Як паведамлялася раней, Беларусбанк з 8 лістапада 2018 года прыпыніў прыём новых заяў грамадзян на выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна