Каталонскіх дзеячаў абвінавачваюць у арганізацыі паўстання, незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў і непадпарадкаванні ў рамках арганізацыі і правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі ў 2017 годзе, які Мадрыд прызнаў незаконным.

Пракуроры патрабуюць 25 гадоў турмы для лідара Каталонскі рэспубліканскай левай партыі Арыола Жункераса, 17 гадоў для лідэра Каталонскай нацыянальнай асамблеі, якая дапамагала рыхтаваць рэферэндум, Хордзі Санчэса і яшчэ трох чалавек. Васьмі іншым падсудным пагражаюць турэмныя тэрміны да 16 гадоў.

Суд пройдзе ў Мадрыдзе. Чакаецца, што разгляд справы пачнецца ў аўторак, але афіцыйную дату не абвяшчаюць загадзя з-за боязі вулічных пратэстаў.

Абвінавачаныя ўжо 16 месяцаў знаходзяцца за кратамі, у канцы мінулага года іх перавялі ў турму недалёка ад Барселоны.

«Я гатовы атрымаць працяглы тэрмін турэмнага зняволення, калі мы будзем асуджаны, але я мяркую, што нас прызнаюць невінаватымі», — сказаў Санчэс у інтэрв'ю выданню.

Гэта найбуйнейшая палітычная справа ў Іспаніі пасля няўдалай змовы ў 1981 годзе, калі афіцэры Грамадзянскай гвардыі штурмавалі іспанскі парламент і абстрэльвалі дэпутатаў, якія галасавалі за абранне прэм'ер-міністра. Трое лідараў бунту атрымалі тады 30 гадоў турмы, яшчэ 30 чалавек атрымалі меншыя прысуды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна