Агулам ён уцягнуў у свой «бізнэс» 38 дзяўчат.
Гісторыя адбылася некалькі гадоў таму, але міліцыя вырашыла агучыць падрабязнасці толькі цяпер, калі ўсе ахвяры дасягнулі паўнагадовага ўзросту, паведамляе sb.by.
Выйшлі на мужчыну выпадкова — міліцыя затрымала непаўнагадовую прастытутку, яна і распавяла пра свайго «менеджара».
Ахвяры былі розныя — нават і 13-гадовыя. Знаходзіў іх мужчына ў тым ліку і праз сацсеткі. Некаторых запрашаў на фотаздымкі ў сваю кватэру-студыю на Магілёўскай.
Дзяўчаты былі абсалютна розныя — і з няпоўных сем'яў, і з сем'яў алкаголікаў, і са звычайных і нават забяспечаных. На допытах «работніцы» нярэдка казалі, што проста хацелі паспрабаць штосьці новае. Таксама міліцыя падкрэсліла, што мужчына вельмі добра апрацоўваў дзяўчат і меў талент псіхолага.
«Спачатку мы доўга перапісваліся, я яму не давярала. Пасля разам з сяброўкай мы сустрэліся з ***. У той дзень ён навучыў нас ўсяму, да гэтага такім мы не займаліся. Заплаціў па 20 даляраў кожнай. Мы з ім сустрэліся яшчэ два разы. Потым былі іншыя. Колькі дакладна — не памятаю, каля 50 чалавек», — прыводзяць міліцыянты паказанні 13-гадовай дзяўчыны.
Тып інтымных паслуг вызначаўся з дзяўчынкай загадзя ў перапісцы. У залежнасці ад таго, на што яна згаджалася, вызначаўся кошт: 100 — 150 — 200 даляраў за гадзіну.
«Пры гэтым мужчына спісваўся з дзяўчынкамі як сутэнёр, але сам жа прыязджаў і як кліент. Хоць дзяўчаты не ведалі, што гэта ён», — распавядае аператыўнік.
Менавіта таму яго дзеянні кваліфікаваліся як ўцягванне ў занятак прастытуцыяй, а не арганізацыя.
Мінчука асудзілі і прызначылі пакаранне — 11 гадоў пазбаўлення волі.





