Працоўную падрыхтоўку ў школах неабходна пашыраць. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, піша БелТА

На думку кіраўніка дзяржавы, працоўнае навучанне ў старэйшых класах не толькі дазваляе школьнікам набыць прафесійныя навыкі, але рыхтуе іх да жыццёвых, бытавых сітуацый. Цяперашняе ж пакаленне з імі ледзь спраўляецца, мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

«Вы паглядзіце на нашых хлопцаў. Я не ведаю, як яны жэняцца. Чаму іх жонкі выганяюць з дому і сем'і разбураюцца? Ды таму што нічога рабіць не ўмеюць! Ён лямпачку не можа ў люстру ўкруціць, элементарна пачыніць чайнік або кававарку. Ён не можа зразумець, чаму яна не працуе. Не ведае, што такое рубанак, фуганак, стамеска, долата, малаток, сякера і як працаваць імі, — адзначыў ён. — Гэта ж нас навучылі ў школе. Чаму ж мы на гэта «забілі» і гэтак ставімся да дзяцей? Чаму дзяўчынка не ведае, як пасмажыць яечню, не можа прышыць гузік?»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна