Цела забітага 64-гадовага мужчыны выявілі ноччу 31 студзеня ў кацельні адной са школ Бабруйска. Па гарачых слядах затрымалі падазраванага ў здзяйсненні злачынства, паведамляе СК.
У забойстве падазраецца 62-гадовы жыхар Бабруйска. Знайшлі і сведкаў, якія бачылі мужчын разам напярэдадні забойства.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следства працягваецца.





