З-за моцных маразоў і снегападаў на Сярэднім Захадзе ЗША загінулі не менш за 21 чалавекі, піша The New York Times са спасылкай на звесткі амерыканскіх уладаў.
Сярод ахвяр цыклона — 18-гадовы студэнт з Аёва-Сіці, які быў знойдзены на вуліцы каля кампуса мясцовага ўніверсітэта.
Тэмпература ў рэгіёне апускалася да -30 градусаў Цэльсія і нават да -50 градусаў Цэльсія. Мароз суправаджаецца снегападам і моцным ветрам. Прычына анамальных халадоў — арктычны цыклон.





