У Маскве пятую гадавіну «далучэння» (анексіі) Крыма ўпершыню адзначаць трохдзённым фестывалем.
Фестываль «Крымская вясна», паведамляецца на сайце мэра Масквы Сяргея Сабяніна, пройдзе з 16 па 18 сакавіка. Іншыя падрабязнасці, уключаючы расклад і месца правядзення мерапрыемстваў, не ўдакладняюцца.
У папярэднія гады мерапрыемствы, прысвечаныя далучэнні Крыма, праводзіліся адным днём.