Следчы камітэт не будзе разглядаць заяву праваабаронцаў за подпісам Валянціна Стэфановіча адносна выказванняў кіраўніка МУС Шуневіча на тэлебачанні. Гаворка ідзе пра інтэрв’ю міністра, у якім ён выказаўся адносна ЛГБТ-грамадзян Беларусі, назваўшы іх «дзіравымі».

Як лічаць у ведамстве, у заяве «няма аб’ектыўных даных, якія ўказваюць на наяўнасць прыкмет злачынства», а ў пазначаных у заяве інфармацыйных рэсурсах «фармулёвак, фраз і (або) выразаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці або розні, не вызначана». 

Скрыншот з праграмы тэлеканала АНТ.

Скрыншот з праграмы тэлеканала АНТ.

«Такім чынам, без усялякіх лінгвістычных экспертыз прадстаўнікі СК узялі і вырашылі, што ў выказваннях міністра Шуневіча няма распальвання варожасці, там нават не правялі праверкі па заяве ў парадку і тэрміны, ўстаноўленыя КПК», -— каментуе адказ Валянцін Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?