На прыпыначным пункце «Печынскі» ў Барысаве быў смяротна траўмаваны мужчына, паведамляе МУС.
Трагедыя адбылася 30 студзеня каля 19.30. Цягнік міжрэгіянальных ліній Мінск — Орша на прыпыначным пункце «Печынскі» ў Барысаве збіў 58-гадовага мясцовага жыхара.
Мужчына вяртаўся з працы. Ён абыходзіў электрацягнік за апошнім вагонам па пераходным насціле. У той момант насустрач рухаўся цягнік Мінск — Орша. Машыніст падаваў гукавы сігнал. Перабегчы перад цягніком мужчына не паспеў.
0
0
0
0
0
0