Жыхара сталіцы затрымалі за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да малалетняй дзяўчынкі, паведамляе ГУУС.
Затрымалі 31-гадовага жыхара Першамайскага раёна сталіцы, які ўчора здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да малалетняй. Мужчына зайшоў з ёй у пад'езд, падняўся на паверх і пад пагрозай прадмета, падобнага на нож, запатрабаваў прайсці з ім. Аднак тая не разгубілася, пачала клiкаць на дапамогу і ўкусіла мужчыну за палец, пасля чаго зламыснік знік.
Распачалі крымінальную справу па ч.3 арт. 339 КК (хуліганства). Вядома, што зламыснік раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства.
Читайте также: Мужчына ў Мінску пагражаў нажом малалетняй школьніцы ў пад'ездзе, але яна не разгубілася і ўкусіла за палец





