Назіральная рада Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны прыняла рашэнне пра датэрміновае адхіленне Зураба Аласаніі ад пасады старшыні праўлення Грамадскага вяшчання.

Зураб Аласанія (у цэнтры).

У наглядальнай радзе тэлекампаніі Асаланію абвінавачваюць у тым, што ён не паказаў хрэсны ход за адзіную памесную царкву, пасяджэнне Генасамблеі ААН і адзін з эканамічных форумаў, дзе прысутнічаў прэзідэнт Украіны.

Пра гэта паведаміў сам Аласанія, апублікаваўшы ў фэйсбуку частку праекта рашэння назіральнай рады.

У дакуменце адзначалася, што Аласанія «не арганізаваў вяшчанне канала «UA: Перший» ні як «грамадска-палітычнага канала», ні як «інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання з элементамі асветы», а таму «канал не асвятліў аператыўна альбо не асвятліў наогул (акрамя кароткіх згадак у навінах) «пералічаных падзей з удзелам прэзідэнта.

Таксама адзначаецца, што Аласанія няправільна зразумеў прынцып «аддалення ад улады», што прывяло «да поўнай дэпалітызацыі навін», што «проста супярэчыць місіі «прадстаўляць дакладную і збалансаваную інфармацыю пра Украіну і свет».

Незалежныя журналісты розных украінскіх СМІ заявілі, што лічаць скасаванне кантракта з кіраўніком тэлекампаніі перад самымі прэзідэнцкімі выбарамі праявай цэнзуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру