Жыхары Салігорска стварылі на платформе «Зручны горад» петыцыю пра забарону ўстаноўкі кіёскаў па продажы тытунёвых вырабаў на прыпынках. Яе падпісалі 100 чалавек, і мясцовыя ўлады саступілі.
Як адказаў на петыцыю Дзмітрый Цярлецкі, намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама, устаноўка кіёскаў «Табакерка» на прыпынках не плануецца. Павільёны, якія з'явіліся раней, будуць дэмантаваныя з галоўных вуліц Салігорска. Таксама перагледжаны месцы размяшчэння шапікаў «Табакерка» — іх перанясуць унутр жылых раёнаў і ў прамысловыя зоны.
0
0
0
0
0
0