Памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура «крадзе рэсурсы» краіны, і выказаў меркаванне, што гэта неабходна для аплаты расійскага ўмяшання.

«Мадура не толькі мае патрэбу ў замежнай вайсковай падтрымцы, каб захаваць парэшткі няўдалай дыктатуры, але і, як паказваюць паведамленні, вывозіць венесуэльскія актывы на самалёце. Ці крадзе ён рэсурсы ў людзей, каб заплаціць за расійскае ўмяшанне?» — напісаў Болтан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру