У мястэчку Ветрына Полацкага раёна 2 лютага ўрачыста адкрыюць помнік воінам-інтэрнацыяналістам 9-га асобнага аўтамабільнага батальёна, якія загінулі ў Афганістане, паведамляе БелТА.

Памятны знак вышынёй каля 1,5 м і шырынёй 3,7 м усталяваны на цэнтральнай алеі каля Палаца культуры.

Помнік уяўляе сабой бранявы шчыт, які ўсталёўваўся на вайсковыя аўтамабілі ў Афганістане. У яго цэнтры размешчаны прозвішчы загінулых байцоў, унізе — сілуэты гор. Перад шчытом знаходзіцца аб'ёмная піраміда з каскай ваеннага ўзору і чатыры чорныя цюльпаны, якія сімвалізуюць ахвяр Афганскай вайны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру