Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо, які абвесціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы

Кіраўнік Пастаяннай рады Баліварыянскай вайсковай авіяцыі Венесуэлы Франсіска Эстэбан Янес Радрыгес прызнаў лідара апазіцыі выканаўцам абавязкаў прэзідэнта і заклікаў ігнараваць Нікаласа Мадуру. Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках.

Гэта на сёння самага высокага рангу вайсковец, які перайшоў на бок апазіцыі.

Дзяржаўныя СМІ ў Венесуэле манапалізаваныя рэжымам Мадуры.

На сёння венесуэльская апазіцыя, якая мае большасць у парламенце, запланавала новы масавы мітынг у сталіцы Венесуэлы, Каракасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру