У Лунінецкім раёне на 34-гадовую жанчыну завялі 8 крымінальных справаў. Мяркуецца, яна заразіла ВІЧ 8 мужчын.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, жанчына даведалася пра сваю хваробу ў 2013 годзе. Аднак ад неабароненага сэксу яна не адмаўлялася, партнёраў пра свой дыягназ не папярэджвала.

Спачатку ВІЧ выявілі ў трох яе сэксуальных партнёраў і завялі крымінальную справу. Аднак цяпер следчыя даведаліся яшчэ пра пяць эпізодаў.

Жанчына знаходзіцца пад вартай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру