Адбыўся канфлікт, прычым узровень дыскусіі быў далёкі ад мастацкага.

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю фота з цэнтральнай, Савецкай вуліцы Гродна. Адзін з гарадскіх мастакоў прадаваў там свае работы. Адметна, што сярод іх было адразу некалькі партрэтаў Пуціна.

«Я падышоў пацікавіцца, чаму ў Беларусі прадаюцца партрэты гэтага чалавека, — чытач суправадзіў фота тлумачэннем. — Мастак адказваў: маўляў, што хачу — тое і малюю. Але ў мяне свой погляд, мы пачалі сварыцца!»

Чытач прызнаў, што мастак паклікаў падмогу і змог адстаяць карціны з Пуціным.

Спраўдзіць гэтую гісторыю ў самога мастака пакуль не атрымалася. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру