На мяжы з Літвой затрыманыя мігранты. На кадрах відаць, як адзін з парушальнікаў спрабуе патрапіць на сумежную тэрыторыю, паведамляе АНТ.

Усяго іх было пяцёра. Як пазней вызначаць памежнікі, гэта грамадзяне Ірака. Цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Таксама затрыманыя арганізатары незаконнага транзіту і ўсе, хто дапамагаў ім. Абвінавачванні прад'яўленыя ў арганізацыі незаконнага ўезду замежнікаў у Беларусь і наступнага незаконнага выезду.

Памежнікі адзначаюць актывізацыю мігрантаў ад пачатку года. У прыватнасці, на польскім і літоўскім напрамках у студзені затрымлівалі грамадзян Конга, Нігерыі, Ірака, Пакістана і Туркменістана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру