Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заклікаў вайскоўцаў Венесуэлы стаць на бок кіраўніка парламента Хуана Гуайдо, які абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны.

«Яшчэ адзін венесуэльскі вайсковы афіцэр прызнае законнага прэзідэнта. ЗША заклікаюць усіх вайскоўцаў узяць прыклад у генерала Янеса і абараніць мірных пратэстуючых, якія падтрымліваюць дэмакратыю», — сказаў ён.

Раней генерал ВПС Венесуэлы Франсіска Янес Радрыгес прызнаў лідара апазіцыі Гуайдо выконваючым абавязкі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0