Шукайце павільён выдавецтва «Галіяфы» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (ад 6 да 10 лютага), дзе можна не толькі азнаёміцца з кнігамі выдавецтва, але і сустрэцца з некаторымі аўтарамі кніг.
8 лютага ў 18.00 сустрэча з Эльжбетай Інеўскай (суаўтаркай кнігі «Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды»).
9 лютага чатыры адбудуцца сустрэчы:
11.00 — з Верай Бурлак (кніга вершаў «Фантазюркі»);
14.00 — з Валерам Гапеевым (раман «Пазл»);
15.00 — з Аленай Брава (раман «Садомская яблыня»);
16.00 — з Алесем Марачкіным (кніга «Ад Магніта-Балабуя да Готланда»).
З дырэктарам выдавецтва Змітром Вішнёвым вы можаце сустрэцца на працягу ўсёй выставы.





