6-10 лютага (серада-нядзеля) ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (пр. Пераможцаў, 14) адбудзецца XXVI Мінскі міжнародны кніжны кірмаш. У кірмашы ўдзельнічае і выдавецтва Arche.
Кнігі й часопісы выдавецтва можна знайсьці пад шыльдаю ТАА «Гайсак» (гл. схему), побач з выдавецкім домам «Звязда» і «Галіяфамі».
У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 кніг выдавецтва Arche — некаторыя з іх засталіся ў колькасьці лічаных асобнікаў. Таксама на стэндзе будзе мажлівасьць набыць выпускі часопіса «Наша гісторыя».
Задаць пытанне супрацоўнікам Arche можна па тэлефоне (29) 550-79-69 або на старонках у сацыяльных сетках:
УКантакце , Facebook, Twitter.
Кніжны кірмаш працуе:
6 лютага (серада): ад 12:00 да 19:00.
7-9 лютага (чацвер-субота): ад 10:00 да 19:00.
10 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 15:00.
Уваход вольны.
ТАА «Гайсак» УНП 191768717





