Мужчына больш за пяць гадоў быў у міжнародным вышуку.

Пачалося ўсё яшчэ ў 2010 годзе. Тады праверылі машыну на расійскіх нумарах, якая ехала з Расіі ў Беларусь. У аўто знайшлі 28 кілаграмаў гераіна, які быў замаскіраваны пад цыбулю.

«Гэты наркатрафік беларускія праваахоўнікі распрацоўвалі больш за паўгода. У выніку была выкрытая дзейнасць транснацыянальнай арганізаванай злачыннай групы, якая займалася пастаўкамі гераіну з Сярэдняй Азіі.

Канфіскаваныя наркотыкі прызначаліся для наступнага транзіту ва Украіну і краіны Еўрасаюза, а таксама для распаўсюду на тэрыторыі нашай краіны, — паведамляе міліцыя. — Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выйшлі на шэраг лідараў і ўдзельнікаў міжнароднага наркасіндыката, у тым ліку грамадзян Беларусі і Таджыкістана. Дарэчы, адзін з іх ажыццяўляў кіраўніцтва падначаленымі, адбываючы пакаранне ў месцах пазбаўлення волі суседняй дзяржавы».

Уладзімір Юрчанка ўзначальваў адно з падраздзяленняў гэтай злачыннай групы. Мужчыну затрымалі ў Чарнігаўскай вобласці. Пакуль што ён ва Украіне пад вартай, чакае экстрадыцыі ў Беларусь.

На радзіме Юрчанку будуць судзіць. Яму пагражае да 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?