Здарэнне адбылося напярэдадні Новага года ў Дзівіне Кобрынскага раёна. Да 44-гадовага мясцовага жыхара прыйшла былая сужыцелька, каб забраць сына, што гасціў у яго, паведамляе mvd.gov.by
— Бацька вырашыў не аддаваць дзіця маці і нават не даў ёй прайсці ў дом. Пачалася сварка, падчас якой гаспадар вынес на двор пнеўматычную вінтоўку і стрэліў жанчыне ў нагу, — распавёў намеснік начальніка Кобрынскага РАУС Віктар Турчыновіч.
Нягледзячы на раненне ў калена, пацярпелая змагла самастойна сысці і звярнуцца да ўчастковага.
0
0
0
0
0
0