У сацыяльных сетках з'явіўся заклік да ўсіх расіян адыгскай нацыянальнасці назвацца чаркесамі падчас перапісу насельніцтва Расіі, які запланаваны на 2020 год. Пост з'явіўся на старонцы Заура Батышава з Рэспублікі Адыгея ў Facebook. Увагу на яго звярнуў «Кавказ.Реалии».

У сваім звароце Батышаў згадаў, што «ў спісе народаў Расіі няма такой назвы, як адыг або адыгэ (ёсць толькі адыгеец, кабардзінец, чаркес і шапсуг)», і выказаў меркаванне, што людзям будзе мэтазгодна назваць сябе чаркесамі. «Нашых вялікіх продкаў як і ўвесь наш народ называлі чаркесамі, а краіну Чаркесія, у сусветную гісторыю мы ўвайшлі пад імем чаркес, дыяспару нашых братоў, што жывуць за межамі радзімы, таксама завуць чаркесы. Ці не лепш нам, усім адыгам, аб'яднацца адной назвай», — дадаў ён.

Чаркесы ў Расіі пражываюць пераважна ў Карачаева-Чаркесіі, а таксама ў Краснадарскім і Стаўрапольскім краях, Адыгеі, Кабардзіна-Балкарыі. Па сутнасці гэта адзін народ, падзелены ў савецкія часы, і ён проста існуе пад рознымі назвамі: адыгейцы, кабардзінцы, чаркесы і шапсугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0