У МЗС Беларусі лічаць беспадстаўнымі і залішне эмацыйнымі некаторыя ацэнкі, прысутныя ў сумесным дакладзе дэпартамента дзяржаўнай бяспекі і дэпартамента выведкі Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы «Нацыянальная ацэнка пагроз 2019», паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Спецслужбы Літвы: Расія разглядае Беларусь як буферную дзяржаву

«Гэты дакумент не заслугоўваў бы асаблівай увагі, калі б у ім не было гэтак шмат месца нададзена Беларусі. Беспадстаўныя, залішне эмацыйныя ацэнкі, замена доказаў, заснаваных на фактах, гучнымі фразамі абразлівага сэнсу, падобна, даўно ўжо сталі фірмовым знакам асобных літоўскіх палітыкаў. Напярэдадні шматлікіх выбарных кампаній, запланаваных у Літве на вясну гэтага года, верагодна, камусьці выгадна — каб дагадзіць сваім вузкакарпаратыўным і вузкапартыйным інтарэсам — заганяць клін у адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі», — сказаў прадстаўнік МЗС Андрэй Шупляк.

Ён падкрэсліў, што палітыка Беларусі ў адносінах да Літвы — добразычлівая і цалкам самастойная.

«Заклікаем палітыкаў у Літве стрымаць ваяўнічы запал і узяць на ўзбраенне больш міралюбівы тон. Наш рэгіён мае патрэбу ў міры і згодзе, а не распальванні нянавісці», — рэзюмаваў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0