Расійскі ваенна-марскі флот пачаў аснашчаць ваенныя караблі зброяй «візуальнай аптычнай інтэрферэнцыі», якая можа выклікаць галюцынацыі і млоснасць у ворагаў, паведамляе The Times.

Устаноўка «5P-42 Філін» была распрацавана ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце чалавечага мозга. Яна прызначана для асляплення і дэзарыентацыі ворагаў з дапамогай хуткіх імпульсаў высокаінтэнсіўных светлавых прамянёў.

«Філін» выпускаецца дзяржаўнай кампаніяй «Расэлектроніка» і ўсталёўваецца на фрэгаты «Адмірал Касатонаў» і «Адмірал Гаршкоў». Чакаецца, што прыбор усталююць яшчэ два фрэгаты, якія будуе Расія.

Устаноўка адносіцца да класа несмяротнай зброі і яе могуць выкарыстоўваць ноччу і ў прыцемках на адлегласці да двух кіламетраў. Падчас выпрабаванняў добраахвотнікі не змаглі пацэліць у судны, узброеныя «Філінам».

Выданне адзначае, што «Філін» можна ўжываць і на сушы. Ён здольны ўплываць на работу прыбораў начнога бачання, лазерных дальнамераў і сістэмы нацэльвання кіраваных процітанкавых ракет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0