Нацыянальны банк Беларусі распрацоўвае стратэгію па павышэнні даверу да нацыянальнай валюты. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр, перадае БелТА.

Па словах кіраўніка праўлення Нацбанка, наспела неабходнасць, каб у Беларусі была прынятая адпаведная стратэгія.

«Мы знаходзімся цяпер у дыскусіі і з урадам, і з грамадскасцю, — адзначыў Павел Калаўр. — Мы павінны даць ёй правільны сігнал аб тым, што мы будзем рабіць, у якой паслядоўнасці, якіх вынікаў чакаем».

Павышэнне даверу да нацыянальнай валюты спалучана з асноўнымі мэтамі, якія ўжо сёння рэалізуюць Нацыянальны банк і ўрад.

«У абавязковым парадку павінна быць адказнасць Нацыянальнага банка па забеспячэнні фінансавай стабільнасці», — падкрэсліў Павел Калаўр. Што ж тычыцца ўрада, то ён павінен праводзіць збалансаваную ўлікова-фінансавую палітыку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру