Фота БелТА

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2019 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 017,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За студзень 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 139,9 млн. даляраў ЗША (на 2%).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках студзеня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 650 млн даляраў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру