Беларуска-расійская група па інтэграцыі, якая створана па рашэнні Лукашэнкі і Пуціна, павінна будзе выпрацаваць сумесную праграму дзеянняў. Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

«Гэта працяглы, няпросты працэс, — сказаў пасол. — Трэба разабрацца, што зроблена ў рамках саюзнай дамовы 1999 года, што не зроблена і па якой прычыне, а што можа быць і рабіць ужо не трэба, яно не актуальна. І наадварот, жыццё дыктуе нейкія новыя пытанні, якія трэба вырашыць. Гэта будзе цэлая праграма. Зыходзячы з майго досведу, гэта зойме паўтара, два гады, можа і больш».

Гаворачы аб маючай адбыцца 13 лютага сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, пасол адзначыў, што яе тэмы ўжо вызначаны.

«Перш за ўсё гэта парадак работы і напрамкі той працоўнай групы, якая была створана рашэннем прэзідэнтаў і якую ўзначальваюць два міністры эканомікі», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0