Жыхара Хоцімска 6 лютага давялося двойчы ратаваць з агню. Днём жыхары двухпавярховага жылога дома на вуліцы Міра адчулі пах дыму — гарэла трохпакаёвая кватэра на першым паверсе.
Ілюстрацыйнае фота: МНС.
Выклікаўшы ратавальнікаў, суседзі выцягнулі з задымленай кватэры 60-гадовага гаспадара. Аднак мужчына вырашыў вярнуцца назад. Паўторна яго адтуль ужо эвакуіравалі ратавальнікі.
З дыягназам «тэрмічны апёк 2-й ступені 2% цела (правы локцевы сустаў), алкагольнае ап'яненне» мужчына шпіталізаваны.
Агонь пашкодзіў маёмасці ў пакоі, закурыў сцены і столь у кватэры. Па папярэдніх даных, пажар узнік праз курэнне ў ложку.