У Мінску ратавальнікі дасталі руку жанчыны з машыны для цеста, паведамляе МНС.
Сёння днём у МНС паступіла паведамленне, што ў царкве Марыі Магдаліны на Кісялёва, 42 жанчыне заціснула руку ў машыне для цеста.
Пенсіянерка па неасцярожнасці засунула кісць левай рукі ў машыну для цеста і не змагла самастойна яе выняць, работнікі МНС з выкарыстаннем спецабсталявання акуратна вынялі кісць жанчыны з «ціскоў». З закрытымі пераломамі фаланг пальцаў пацярпелую адвезлі ў бальніцу.