Міністэрства транспарту і камунікацый прапрацоўвае пытанне стварэння базавага аэрапорта для лаўкост-кампаній у адным з абласных цэнтраў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, піша БелТА.

Фота: Wikimedia Commons.

Фота: Wikimedia Commons.

«Асноўны ўпор ідзе на развіццё рэгіянальных аэрапортаў з пункту гледжання прыцягнення туды і чартарных рэйсаў, і рэгулярных, — сказаў Аляксей Аўраменка. — Цяпер мы прапрацоўваем пытанне базавага абласнога аэрапорта для лаўкост-кампаній, якія ў далейшым могуць прыйсці ў Беларусь». Пытанне з выбарам рэгіёна пакуль не вырашана.

«Аднак у першую чаргу лаўкосты прыйдуць у абласныя аэрапорты — гэта наш падыход па рабоце з імі», — падкрэсліў Аляксей Аўраменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0