7 лютага ў Фаніпалі пры правядзенні работ адбыўся абвал зямлі ў катлаване. Адзін з рабочых апынуўся пад вялікім слоем зямлі.
Фота: Укантакце / Фаніпаль Бай.
Абвальванне адбылося каля 16.40 насупраць будынка Фаніпальскага гарадскога выканкама.
У выніку абвалу адзін рабочы, як мяркуецца, ва ўзросце 30 гадоў, застаўся пад вялікім слоем зямлі.
На месца здарэння выклікалі МНС і брыгаду хуткай дапамогі.
«Ратавальнікі дасталі з-пад зямлі цела мужчыны», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.