Фота з Вікіпедыі
Расію на конкурсе «Еўрабачанне-2019» у Ізраілі будзе прадстаўляць спявак Сяргей Лазараў.
Лазараў ужо ўдзельнічаў у Еўрабачанні, гэта было ў 2016 г. Тады ён заняў трэцяе месца. Конкурс выйграла прадстаўніца Украіны Джамала з песняй «1944»
Беларусь вызначыцца з прэтэндэнтам да сакавіка. У фінальным конкурсе ўдзельнічаюць 10 выканаўцаў і гуртоў.





