flickr.com

Паліцыя Вялікабрытаніі вядзе расследаванне ў дачыненні да яшчэ двух расіянаў, якія падазраюцца ў датычнасці да атручвання экс-палкоўніка ГРУ (цяпер ГУ) Генштаба Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў горадзе Солсберы. Пра гэта паведамляюць крыніцы газеты Daily Mail.

Усяго па «справе Скрыпалёў» зараз праходзіць пяцёра падазраваных. Мяркуецца, што сілавікі праінфармуюць брытанскі ўрад пра доказы супраць двух новых атручвальнікаў ў наступныя некалькі тыдняў, сцвярджаюць крыніцы.

Па іх словах, двое расіянаў выдавалі сябе за турыстаў, каб атрымаць брытанскую візу. Пасля нападу ў сакавіку 2018 года яны вярнуліся ў Расію. Суразмоўцы газеты адзначаюць, што роля абодвух у гэтай аперацыі была «нашмат менш» у параўнанні з астатнімі ўдзельнікамі. Акрамя таго, новыя падазраваныя перасоўваліся па брытанскай тэрыторыі асобна ад асноўнай групы атручвальнікаў.

Раней стала вядома аб трэцім падазраваным у «справе Скрыпалёў». Па дадзеных The Telegraph, гаворка ідзе пра афіцэра ваеннай разведкі Расіі з выдуманым імем Сяргей Фядотаў. Сцвярджаецца, што ён прыбыў у Брытанію, каб дапамагаць Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0