pixabay.com
Рысь, якую злавілі на прыватным падворку ў Лельчыцах, памерла, паведаміў БЕЛТА дырэктар Акцябрскага заапарка Аляксандр Белікаў.
Як паведамлялася, інфармацыя пра тое, што ў двары аднаго з прыватных дамоў разгульвае рысь, паступіла ў лельчыцкую міліцыю. Мясцовыя жыхары некалькі разоў бачылі ляснога звера ў прыватным сектары недалёка ад цэнтральных вуліц гарадскога пасёлка. Звярталіся ў міліцыю і з нагоды знікнення свойскай птушкі. Жывёлу злавілі і адправілі ў Акцябрскі заапарк.
Дырэктар заапарка распавёў, што рысь была знясілена. «У акце адлову запісана, што жывёла была збіта людзьмі, атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём», — дадаў Аляксандр Белікаў. Памерлую жывёлу абследуюць на наяўнасць у яе шаленства.





