Адно з сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, датычылася інтэрнэт-блогераў.
Аміран Сардараў, «Дзённік хача»
«Сярод карыстальнікаў інтэрнэта, якія ведаюць аб дзейнасці блогераў, прыкладна кожны пяты (18,7%) адносіць сябе да аўдыторыі анлайн- дзённікаў (у 2016 годзе быў зафіксаваны аналагічны паказчык)», — тлумачаць дзяржаўныя сацыёлагі.
Якія блогі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?
- «Дзённік Хача» (Аміран Сардараў) — гутаркі, кліпы, цыклы праграм «Хачу нявесту», «Хачу мільён».
- «вДудь» (Юрый Дудзь) — вострыя гутаркі без цэнзуры
- «BadComedian» (Яўген Бажэнаў) — крытычныя агляды фільмаў
- «А4» (Улад Бумага) — моладзевы канал з прыколамі і эксперыментамі
Усе чатыры названыя праекты — відэа з Ютуба. З блогераў-лідараў беларус толькі адзін — Улад Бумага.





