Задачу ачысціць тэрыторыі сталіцы ад металалому ў выглядзе кінутых аўтамабіляў паставіў перад гарадскімі службамі і раённымі адміністрацыямі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Тэму барацьбы з аўтахламам закранулі ў Мінгарвыканкаме на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый.
— Трэба сістэмна вырашаць гэтую праблему. Чакаю прапаноў па дзейсным мерам, якія дадуць вынік, - падкрэсліў А. Дараховіч.
Ён таксама даў ацэнку барацьбе з нелегальнай рэкламай, якую ў горадзе актывізавалі ў апошні час.
- Праца праведзена вялікая, але месцамі патрабуецца шліфоўка, - сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.





