60% беларусаў выступаюць за захаванне смяротнага пакарання. Гэта вынікі даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта ў 2017 годзе.
Меркаванні падзяліліся наступным чынам:
- За захаванне смяротнага пакарання — 60%.
- За адмену смяротнага пакарання — 18,5%
- За ўвядзення мараторыя — 12,5%
- Не змаглі адказаць — 9%.
ІАЦ указвае, што колькасць прыхільнікаў смяротнага пакарання вырасла за год — такім чынам, у 2016 годзе іх доля складала 52%.
Пры гэтым 23% беларусаў шчыра мяркуюць, што смяротнае пакаранне доўгі час не выкарыстоўваецца ці ўвогуле ўжо адмененае.
***
Падчас рэферэндуму-1996 за адмену смяротнага пакарання выказаліся 18% удзельнікаў, за захаванне — 80%.
Сацыялагічнае апытанне, праведзенае кампаніяй Satio у 2013-2014, давала наступныя лічбы: 43% рэспандэнтаў за адмену смяротнага пакарання, 42% — за захаванне.
А вось галасаванне ў канцы 2018 года на партале Tut.by прадэманстравала, што за адмену смяротнага пакарання выступае 41% інтэрнаўтаў, а за захаванне — 49%.





