Магазін «Акадэмічная кніга» запрашае на першую прэзентацыю рамана «Гасцініца «Бельгія» Ганны Севярынец, якая адбудзецца 9 лютага а 13 гадзіне на Мінскай кніжнай выставе, пляцоўка «Пісьменнік і час».
«Найперш гэта будзе раман пра каханне. Я пісала яго так, каб нават тым, хто пакуль нічога не ведае і не хоча ведаць пра час, у які адбываецца дзеянне, і пра герояў, якія жывуць і дыхаюць там, каб нават гэтым чытачам чытаць яго было цікава» - піша Ганна пра свой новы раман.
Гэта другая кніга пісьменніцы. Два выданні першай кнігі Ганны «Дзень Святога Патрыка» разляцеліся як «гарачыя піражкі».





