Расія не стане размяшчаць ядзерныя ракеты на тэрыторыі Беларусі, бо гэта супярэчыць ваеннай дактрыне Расіі і ставіць пад патэнцыйны ўдар сяброўскую дзяржаву, заявіў у чацвер РИА Новости прэзідэнт «акадэміі геапалітычных праблем» доктар ваенных навук Канстанцін Сіўкоў.
Фота: kremlin.ru.
Раней пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заявіў, што Расія не плануе размяшчаць ракеты на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з выхадам ЗША з дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).
«Безумоўна, са стратэгічнага пункта гледжання размяшчэнне нашых ракет у Беларусі было б разумным. Аднак падстаўляць брацкі беларускі народ пад пагрозу патэнцыйнай ракетна-ядзернай вайны мы, вядома, не можам. Па-другое, паводле нашых вайсковых канцэпцый, ракетна-ядзерную зброю ў трэціх краінах мы не размяшчаем», — сказаў Сіўкоў.





