Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правёў шэраг апытанняў, датычных рэлігіі. «Наша Ніва» звяртае ўвагу на самыя цікавія лічбы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

Ці адносіце вы сябе да якой-небудзь рэлігійнай канфесіі?

  1. Праваслаўе — 84,5%
  2. Каталіцызм — 8%
  3. Пратэстантызм — 1,5%
  4. Іншая канфесія — 1,5
  5. Ніякая — 4,5%

Але гэта намінальна атаясамліванне сябе з той ці іншай іншай інстытуцыяй. Наступнае пытанне —

Ці верыце вы ў Бога?

  1. Так, я веру ў Бога — 62%
  2. Не магу адказаць адназначна — 27%
  3. Не, я не вернік — 8%
  4. Я веру не ў Бога, а ў звышнатуральныя сілы — 2,5%
  5. Іншае/няма адказу — 0,5%

Такім чынам, з тых, хто лічыць сябе праваслаўным, верыць у Бога 64% чалавек. Каталікоў, якія вераць у Бога, — 74%, а вернікаў сярод пратэстантаў — 85%.

Аднак тых, хто адносіць сябе да той ці іншай канфесіі, пастаянна прымаюць удзел у багаслужэннях 5,5% чалавек, а выконваюць абрады толькі 3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0