Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у Расіі карыстаецца дзяржаўнай аховай, якую яму даў сваім указам Уладзімір Пуцін. Пра гэта распавёў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Ён не ўдакладніў, калі быў падпісаны ўказ і якое менавіта ведамства ахоўвае Януковіча. На пытанне, у якім статусе Януковіч цяпер знаходзіцца ў Расіі, Пяскоў нагадаў, што ён заехаў у краіну як дзеючы прэзідэнт, але цяпер «няма ніякага асаблівага або спецыяльнага статусу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0