Фота Радыё Свабода

У судзе Івацэвіцкага раёна сёння абвясцілі вердыкт па гучнай крымінальнай справе аб забойстве і замаху на забойства ўчастковых інспектараў мясцовым жыхаром, паведаміў БелТА старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры.

Выязное пасяджэнне калегіі па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла вызначэнне ў дачыненні да мужчыны 1961 года нараджэння. «Ён вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Да яго будуць ужытыя меры бяспекі ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са строгім назіраннем», - сказаў пракурор.

Справа разглядалася ў адсутнасць абвінавачанага, які ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Трагедыя ў вёсцы Бабровічы адбылася 17 жніўня мінулага года. Мясцовы жыхар адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковых, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. У выніку 42-гадовы міліцыянер быў смяротна паранены, яго малодшы калега атрымаў сур'ёзныя траўмы. Трэці міліцыянт падчас стральбы паспеў схавацца за бетонным плотам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру