Колькасць кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Украіны стане рэкорднай за ўвесь час незалежнасці

У Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Украіны зарэгістравалі 44 прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду. Усяго дакументы падаў 91 чалавек. Абедзве лічбы сталі рэкорднымі за ўвесь час ўкраінскай незалежнасці.

Так у прэзідэнцкіх выбарах 2014 года было зарэгістравана 23 кандыдаты з 26 прэтэндэнтаў. Папярэдні рэкорд належаў выбарчай кампаніі 2004 года: тады з 26 прэтэндэнтаў да выбараў дапусцілі 24 кандыдаты

Першы тур пройдзе 31 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру